BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ад сітуацыі ва Украіне залежыць жыццё і спакой на Захадзе”

Ад сітуацыі ва Украіне і яе шанцаў на перамогу ў вайне залежыць жыццё і спакой на Захадзе. Такой думкі прытрымліваецца журналіст, зараз украінскі вайсковец Сяргей Лефцер.

Ён адзначыў, што ўкраінскай дзяржаве зараз, як ніколі раней, патрэбная зброя:

Найважней зараз сітуацыя палягае ў тым, што цяпер Україна на фронце пачала адчуваць снарадны голад, як гэта было на пачатку паўнамаштабнай вайны. Таму нашы войскі вымушаныя эканоміць боепрыпасы, і гэта дае пэўную перавагу расейскаму ворагу.

Паўнамаштабная вайна ва Украіне доўжыцца звыш 2 гадоў і 1 месяца. Да канца вясны завяршэння баявых дзеянняў не прадбачыцца.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Facebook