BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Барыс Бухель: Ізраіль паказаў тэхналагічную перавагу

Іран у суботу позна ўвечары атакаваў Ізраіль. Была запушчана ў накірунку ізраільскай тэрыторыі вялікая колькасць дронаў-камікадзэ, крылатых ракет і ракет «зямля-зямля».

Пра рэакцыю жыхароў Ізраіля гаворыць беларускі праваабаронца Барыс Бухель, які жыве ў Ізраілі:

— Ізраіль паказаў тэхналагічную перавагу цалкам, ну амаль 100% збіта. Толькі адна ракета дасягнула мэты, ну і дзясятка на ваенную базу ўпала і ўсё.
І яшчэ, кажуць, што Ізраіль разбамбіў консульства, гэта хлусня. Амбасада Ірана, консульскі аддзел, там у іх ёсць і побач будынак, які не з’яўляецца пасольскім. Ізраіль паступіў законна разбамбіўшы яго, таму што там сабраліся генералы і палкоўнікі, якія планавалі атаку на Ізраіль. Ізраільская выведка дазналася пра гэта і знішчыла іх.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Еўрасаюз асудзіў атаку Ірана на Ізраіль. ЗША і Велікабрытанія дапамаглі Ізраілю паспяхова абараніць тэрыторыю Ізраіля.

Па словах Барыса Бухеля, няма сумневу ў тым, што іх дзяржава выстаіць у схватцы з тэрарыстамі.

Беларускае Радыё Рацыя