У Бярозе на Берасцейшчыне зноў прайшоў хапун, паведамляе праўладны тг-канал. Сілавікі затрымалі ў райцэнтры яшчэ як мінімум пяць чалавек. На відэароліках затрыманыя мужчыны кажуць, што ўдзельнічалі ў пратэстах у 2020 годзе. Адзін з іх кажа, што працуе дальнабойшчыкам у Літве, і называе свой заробак. Імёны і сфера дзейнасці іншых невядомыя.
У панядзелак, 4 сакавіка, паведамлялася пра затрыманне ў Бярозе чатырох чалавек.