BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алесь Лапко: Вельмі важна запаўняць PIT

У Польшчы завяршаецца тэрмін падачы падатковай справаздачы PIT: апошні дзень – 30 красавіка.

Чаму важна падаваць гэтыя дакументы, а таксама як працэдура можа дапамагчы беларускім арганізацыям, паспавёў Госць Рацыі – кіраўнік Беларускага Моладзевага Хабу Алесь Лапко:

РР: Чаму важна запаўняць PIT і не прапускаць гэтую працэдуру?

– Насамрэч ёсць дзве асноўныя прычыны, чаму важна запаўняць PIT. Па-першае, ты сам дазнаешся, колькі ты зарабіў за мінулы год, колькі падаткаў заплаціў. Па-другое, важна таксама ведаць і кантраляваць сваю падатковую адказнасць, у тым ліку перад дзяржавай і перад грамадствам. Грамадская адказнасць заключаецца ў тым, што можна таксама накіроўваць 1.5% на канкрэтныя рэчы, на канкрэтную падтрымку. Падтрымку арганізацый, падтрымку нейкіх ініцыятыў: будзь то лячэнне дзіця, альбо падтрымка нейкіх прытулкаў для жывёл, і г.д. Бо шмат хто не запаўняе.

Ведаю, што беларусы, якія прыязджаюць, вельмі адказныя, хочуць сачыць як гэта ўсё робіцца. За апошнія некалькі гадоў вельмі спрасцілася ўся гэтая працэдура, таму што раней трэба было ўручную ўсё гэта адносіць, перад гэтым наогул у папяровым выглядзе ўсё запаўняць. Зараз жа гэта на аўтамаце, і калі ты сам не зложыш, яно аўтаматычна адправіцца да канца красавіка, і можна нават не займацца гэтым. Але гэта не азначае, што ўсё будзе правільна, гэта па-першае.

Па-другое, ты не зможаш выбраць арганізацыю, для якой ты можаш накіраваць свае 1.5% падатку. Таму я раю ўсім спрабаваць самастойна запаўняць, ці звяртацца да спецыялістаў, якія ў першы раз могуць дапамагчы, калі баішся. Таксама ёсць шмат магчымасцяў вяртання падаткаў. То бок калі ў цябе ёсць нейкія падатковыя зніжкі, калі ў цябе ёсць дзеці – на іх таксама ёсць зварот.

Таксама ёсць зніжка, можа людзі не ведаюць і гэта будзе лайфхак, для кожнага чалавека які жыве ў Польшчы ёсць кампенсацыя інтэрнэту на 2 гады. Гэтыя 2 гады павінны ісці запар, і хіба 740 злотых вяртаецца грашыма кожнаму хто падае на тое, што ён кампенсуе інтэрнэт. Гэта падаецца ў дэкларацыі. Калі гэты інтэрнэт ў адной сямі, гэта значыць што спачатку адзін чалец сямі павінен падаваць, а праз 2 гады іншы. Гэта кампенсацыя доступу ў інтэрнэт для кожнага і кожнай, хто плаціць падаткі ў Польшчы.

“Таму прапаную ўсім падаваць PIT і падтрымліваць беларускія аб’яднанні”, – дадаў Алесь Лапко.

Беларускае Радыё Рацыя