BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы больш актыўна бяруць крэдыты

Летась беларусы аформілі ў банках 4 мільёны 960 тысяч крэдытных дамоваў.

General view shows the National bank of Belarus headquarters in Minsk, Belarus February 25, 2016. REUTERS/Vasily Fedosenko – RTS9MVD

Агульная сума ўзятых у пазыку грошай склала 31 мільярд 890 мільёнаў рублёў. Колькасць дамоваў у параўнанні з 2022 годам вырасла больш чым на 5%, а сума крэдытаў — амаль на 15%.

У Нацбанку адзначаюць, што часцей крэдыты бяруць жанчыны. На іх долю летась прыпала амаль 55% крэдытных дамоваў. Пры гэтым агульная сума пазык вышэйшая ў мужчын. 50% з агульнай сумы выдадзеных крэдытаў або 16 млрд рублёў забралі дадому мужчыны.

Часцей за ўсё крэдыты бралі людзі ва ўзросце ад 26 да 45 гадоў. Лідар крэдытавання сярод банкаў — “Беларусбанк”. На яго долю прыйшлося 26% усіх дамоваў і 54% ад агульнай сумы крэдытаў.

Беларускае Радыё Рацыя