Еўразвяз у 2023 годзе ўдвая павялічыў імпарт расейскага ядзернага паліва і выдаткаваў на гэта 686 мільёнаў еўра. Пра гэта заяўляюць эксперты атамнага праекта экалагічнай арганізацыі The Bellona Environmental Transparency Center. Гэта арганізацыя прызнана “непажаданай” у Расеі.
“Гэта можа сведчыць пра спробы краін Еўразвязу папоўніць запасы ядзернага паліва перад надыходзячым перыядам нявызначанасці, звязаным са зменай пастаўшчыкоў і магчымымі абмежаваннямі ў пастаўках праз увядзенне санкцый ці іншых абвастрэнняў адносін з Расеяй”, — мяркуе эксперт атамнага праекта “Белона” Дзмітрый Гарчакоў.
Паліва куплялі Чэхія, Славакія, Балгарыя, Венгрыя і Фінляндыя, бо на іх АЭС стаяць рэактары яшчэ савецкага дызайну. З усіх толькі Венгрыя не мае дакладных планаў па адмове ад расейскага ядзернага паліва.
Беларускае Радыё Рацыя