Урад Латвіі зацвердзіў пералік сельскагаспадарчай прадукцыі, якую нельга будзе ўвозіць з Беларусі і Расеі. Забарона пачне дзейнічаць 8 сакавіка, гаворыцца ў прэс-рэлізе ўрада Латвіі.
У спіс патрапілі:
уся гародніна,
уся садавіна, ягады і арэхі,
усе збожжавыя,
кармавая сыравіна і гатовыя кормы.
Міністр сельскай гаспадаркі Армандс Краўзэ заявіў на паседжанні ўрада, што першапачаткова ў спіс забароненых планавалася ўключыць толькі збожжавыя, але пасля перамоваў з латвійскімі фермерамі спіс было вырашана пашырыць, піша LSM.
Нагадаем, 22 лютага латвійскі Сойм прыняў папраўкі да закона аб сельскай гаспадарцы і развіцці вёскі, якія забараняюць імпарт расейскай і беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі. Пералік тавараў, якія трапляюць пад забарону, павінен вызначаць урад.
У сейме Латвіі назвалі гэтае рашэнне часткай палітыкі санкцый, якія паэтапна ўводзяцца Бруселем супраць Расеі пасля пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі на Украіне.