BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва заклікае Еўракамісію абмежаваць імпарт прадуктаў харчавання з Беларусі і РФ

Літва заклікае Еўракамісію да больш строгіх санкцый супраць імпарту прадуктаў харчавання з Беларусі і Расеі на рынак ЕЗ. Пра гэта на пасяджэнні Савета міністраў сельскай гаспадаркі і рыбалоўства ЕЗ заклікаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі Літвы Вітаўтас Абукаўскаспіша DELFI.

Фота: Shutterstock

Ён падкрэсліў, што Літва ўжо ўвяла больш жорсткі кантроль за пастаўкамі збожжа з Расеі ды іншых краін высокай рызыкі. Ён прывітаў прапанову Еўракамісіі падвысіць пошліны на збожжа, насенне алейных культур і прадуктаў з іх, якія імпартуюцца з Расеі і Беларусі. Пры гэтым прадстаўнік Літвы назваў такія меры недастатковымі.

Нагадаем, 20 сакавіка міністры сельскай гаспадаркі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Чэхіі прапанавалі Еўракамісіі забараніць імпарт збожжа з Беларусі і Расеі ў Еўразвяз. Яны заявілі, што даходы ад экспарту збожжа ў ЕЗ Расея выкарыстоўвае для фінансавання вайны з Украінай.