Маштабны збой у сацсетках.

Карыстальнікі Фэйсбуку не могуць ўвайсці ў акаўнты, а ў Інстаграм перастала абнаўляцца стужка. З праблемай сутыкнуліся па ўсім свеце. З чым зьвязаны збой, пакуль невядома.
75% карыстальнікаў Facebook, якія паведамілі пра непаладкі, адчуваюць цяжкасці з уваходам, 63% карыстальнікаў Instagram сутыкаюцца з праблемай працы праграмы. Больш за ўсё скаргаў паступае з ЗША.
Пра збоі ў функцыянаванні Facebook ужо паведамілі больш за 530 тысяч чалавек, а ў Instagram — больш за 84 тысячы.
Па дадзеных сэрвісу Downdetector, збоі таксама назіраюцца ў працы X, YouTube, WhatsApp, TikTok, сэрвіса Google.