BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менскія падаткавікі анансавалі маштабную праверку прыватных стаматалогій

Менскія падаткавікі анансавалі маштабную праверку прыватных стаматалогій. Праверыць плануюць 387 атрымальнікаў ліцэнзій, гаворыцца ў паведамленні ведамства ў тэлеграм-канале. Па выніках папярэдняга аналізу сфармуюць спіс тых, каго правераць больш дэталёва.

Раней міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў раскрытыкаваў разрыў у цэнах паміж платнымі паслугамі ў дзяржаўных паліклініках і прыватных цэнтрах. Пры гэтым толькі ў лютым цэны на стаматалогію ў юрыдычных асоб і прыватнікаў правярала Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Беларускае Радыё Рацыя