У Беларусі збіраюцца ўвесці забарону на адкрыццё рахункаў у банках падлеткам. Так плануюць знізіць колькасць махлярстваў з удзелам няпоўнагадовых. Пра гэта расказаў прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкаму Дзмітрый Мялешка.
Узрост будзе абмежаваны 18 гадамі, у адваротным выпадку павінен будзе прысутнічаць законны прадстаўнік. Цяпер рахунак у банку ў Беларусі можна адкрыць з 14 гадоў (са згоды законнага прадстаўніка), з 16 гадоў — самастойна.
Беларускае Радыё Рацыя