BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі пачалася нарыхтоўка бярозавіку

Лясгасы вызначыліся з коштам на веснавы прыродны напой. Пры набыцці ў месцы збору, літр бярозавіку каштуе да 20 капеек, на гандлёвых пляцоўках – да 25 капеек.

Пры гэтым грамадзяне могуць самі рабіць нарыхтоўку, але пры выкананні пэўных правіл, адзначае ляснік:

-Любы грамадзянін можа сам нарыхтоўваць бярозавік, калі ёсць жаданне. Ён звяртаецца ў любое лясніцтва, ляснік паказвае лесасеку, якая адведзеная пад высечку. Існуюць абавязковыя правілы, якія трэба выконваць.  Ляснік усё пакажа, раскажа. А пасля трэба абавязкова гэтую рану закрыць.

Суразмоўца нагадвае, што за парушэнне правіл нарыхтоўкі бярозавага соку, а гэта збор у забароненых месцах – прыродаахоўных зонах ці збор не па тэхналогіі, то чакае штраф: фізічную асобу да 800 рублёў, прадпрымальніка – да 4 тысяч рублёў, а юрыдычную асобу – ажно да 20 тысяч рублёў. Усё залежыць ад памераў нанесенай шкоды наваколлю.

Беларускае Радыё Рацыя