BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі пашырылі спіс тых, хто павінен плаціць абавязковыя страхавыя ўнёскі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў «Закон у пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці», якім, сярод іншага, пашыраны пералік грамадзян, якія павінны плаціць абавязковыя страхавыя ўнёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, паведамляе Мінпрацы.

З 1 кастрычніка пенсійныя адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) стануць абавязковымі для рамеснікаў, уладальнікаў аграсядзібаў, а таксама самазанятых.

Як удакладняюць у Мінпрацы, гэтыя катэгорыі грамадзян будуць рабіць унёскі ў ФСАН паводле такой жа схемы, як і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Паводле падлікаў Міністэрства эканомікі, пасля перагляду відаў дзейнасці колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў можа скараціцца амаль удвая.