BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Еўразвязе інфляцыя істотна ніжэйшая, чым у Беларусі

Спажывецкія цэны ў Беларусі растуць значна хутчэй, чым у краінах Еўрапейскага звязу, сведчаць звесткі Статыстычнай службы ЕЗ.

У сакавіку гадавая інфляцыя (да сакавіка 2023-га) у Еўразвязе склала 2,6%. Год таму гэты паказчык склаў 8,3 працэнта.

У Літве за гэты перыяд цэны выраслі на 0,4% (самы нізкі паказчык у ЕС), Латвіі – 1%, у Польшчы – 2,7%.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у Беларусі кошты за 12 месяцаў выраслі на 5,6%.

Урад “прыняў пэўныя меры, каб узяць пад кантроль сістэму цэнаўтварэння”, і сёння “ў нейкай ступені” стрымліваць рост цэн удаецца, заявіў Аляксандр Лукашэнка 28 сакавіка на нарадзе аб рабоце банкаўскай сістэмы. Паводле яго слоў, ад практыкі дзяржрэгулявання цэн у Беларусі “не адступяць”.

Беларускае Радыё Рацыя