BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Нямеччыне патрабуюць забараніць імпарт сельгаспрадукцыі з Расеі і Беларусі

Фракцыя апазіцыйнага кансерватыўнага блока ХДС/ХСС у бундэстагу патрабуе ўзмацніць санкцыі супраць рэжымаў Беларусі і Расеі. У прыватнасці — забараніць імпарт сельгаспрадукцыі, перадае DW.

Даходамі ад экспарту сельгаспрадукцыі Уладзімір Пуцін фінансуе толькі ваенную эканоміку Расеі, кажа эксперт ХДС/ХСС па пытаннях сельскагаспадарчай палітыкі Альберт Штэгеман. Нямецкі палітык мяркуе, што павышэнне пошлін на расейскае і беларускае збожжа — недастатковая мера.

У сакавіку Financial Times пісала, што ў 2023 годзе аб’ём імпарту збожжавых, насення алейных культур і прадуктаў іх перапрацоўкі з Расеі ў ЕЗ склаў 4 мільён тон. Гэта рэкордны паказчык, роўны 1% ад аб’ёму спажывання гэтых тавараў у Еўразвязе.

Раней з заклікам забараніць імпарт у ЕЗ збожжа з Беларусі і Расеі выступілі Літва, Латвія, Эстонія, Польшча і Чэхія.

Больш на сайце Радыё Рацыя