BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У законе па «дармаедах» з 1 красавіка чакаюцца змены

У Беларусі зменіцца парадак фармавання базы незанятых у эканоміцы. Пачынаючы з красавіка, базу будуць абнаўляць кожны месяц. Раней гэта рабілі раз у тры месяцы.

З пачатку года пры фармаванні базы незанятых улічваюць інфармацыю ад МУС Расеі. Адтуль перадаюць звесткі пра беларусаў, якія выехалі з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі ці заехалі туды. Пры гэтым, калі чалавек працуе ў РФ і адпаведна знаходзіцца за межамі Беларусі больш за 30 дзён, ён не лічыцца дармаедам. А з працай у Еўропе — лічыцца. З гэтай прычыны беларускія дальнабойшчыкі, якія працуюць у ЕЗ, калі яны ўладальнікі жытла, вымушаны плаціць за камунальныя паслугі больш. 

З пачатку года змены закранулі індывідуальных прадпрымальнікаў. Толькі зарэгістравацца ў якасці ІП недастаткова. Трэба, каб ІП ажыццяўлялі дзейнасць і плацілі падаткі: адзіны або падаходны. Таксама з лютага не лічаць дармаедамі тых, хто здае памяшканні або машына-месцы ў арэнду і выплачвае падаходны падатак з фізасоб у фіксаваных сумах.

Беларускае Радыё Рацыя

Малюнак з адкрытых крыніц інтэрнэта