BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З 1 чэрвеня падвысяць тарыфы на ацяпленне і падагрэў вады

У Беларусі з 1 чэрвеня паднімуць тарыфы на электраэнергію, а таксама на ацяпленне і падагрэў вады. Іх падвысяць на 24,8% – да 30,8592 рубля за 1 Гкал.

Да прыкладу, у двухпакаёвай кватэры ў Менску на 50 «квадратаў», у якой прапісаны адзін чалавек, за спажыты аб’ём ацяплення ў 1,0163 Гкал зараз трэба заплаціць 25,12 рубля. Па чэрвеньскіх тарыфах гэтая сума складзе 31,36 рубля. Розніца – 6,24 рубля.

Для кватэр, у якіх ніхто не зарэгістраваны, а таксама для «дармаедаў» тарыфы паднялі з 1 студзеня. За гэты ж спажыты аб’ём ацяплення ў такім жыллі трэба заплаціць 134,16 рубля (у снежні мінулага года было 128,35 рубля).

Нагадаем, у 2023 годзе з 1 чэрвеня таксама падвышалі субсідаваныя тарыфы на ацяпленне і падагрэў вады.

zerkalo.io