BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

26-га красавіка – 38 год аварыі на Чарнобыльскай АЭС

26 красавіка Экадом завяршае Чарнобыльскі тыдзень, мэта якога — расказаць пра наступствы аварыі на ЧАЭС, якія нікуды не падзеліся, і прапанаваць альтэрнатыву ядзернаму шляху.

Пра ўрачыстыя мерапрыемствы распавядае менэджэрка грамадскага аб’яднання „Экадом” Карына Салавей:

26-га у тым ліку адбудзецца ўрачыстае ўскладанне кветак, якое ініцыюе офіс Святланы Ціханоўскай да скульптуры «Маці Чарнобыля». Падзеі будуць адбывацца і ў Познані, і ў Тбілісі, і ў Кракаве, і ў іншых гарадах. Плануем абмеркаваць у тым ліку магчымыя стратэгіі развіцця энергетыкі Беларусі, задаць пытанні, развеяць сумневы, ці сапраўды магчыма для Беларусі адмовіцца ад атамнай энергетыкі, і разам падыскутаваць га гэтую тэму.

Галоўная мэта Тыдня – прааналізаваць і абазначыць перспектывы Беларусі як безядзернай краіны. Аварыя стала найвялікшай тэхнагеннай катастрофай у гісторыі чалавецтва, наступствы якой неліквідаваны дагэтуль.

Беларускае Радыё Рацыя