BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

282 мільёны людзей у свеце галадаюць

Амаль 282 мільёны людзей па ўсім свеце сутыкаюцца з вострым недахопам харчавання. Пра гэта гаворыцца ў апошнім сумесным дакладзе «Кластара харчовай бяспекі» і ААН.

Краінамі з найбольш цяжкай сітуацыяй названыя Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Нігерыя, Судан, Афганістан і Емен, Сектар Газа — рэгіён, дзе, паводле дакладу, у 2023 годзе ўсё насельніцтва пакутавала ад вострага харчовага недахопу. Жыхары сутыкаюцца з рэгулярным недаяданнем ва ўмовах востра абмежаванага выбару прадуктаў, а таксама павышанай смяротнасцю ад голаду.

Траціна насельніцтва Газы сутыкаецца з абсалютным голадам — поўнай адсутнасцю доступу да харчавання, сцвярджаюць аўтары дакумента.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з адкрытых крыніц інтэрнэту