У верасні 2022 году Андрэю прысудзілі 6 гадоў калоніі. Чапюка абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, удзеле ў злачыннай арганізацыі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці, апаганьванні збудаванняў і псаванне маёмасці – за графіці супраць Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе.
Пазней Вярхоўны Суд скараціў тэрмін на тры месяцы – да 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. У мінулым сакавіку Чапюка этапавалі ў івацэвіцкую калонію.
Беларускае Радыё Рацыя