У Менскім гарадскім судзе 7 траўня пачнуць судзіць Наталлю Крук, якая адмовілася адказваць на пытанні прапагандыста Рыгора Азаронка.
Вядома, што Наталлі Крук 39 год. Да ад’езду яна была старшынёй Таварыства ўласнікаў. У 2020 годзе жанчына пераехала ў Польшчу, адкрыла там свой бізнэс. Праўда, справа не пайшла, і яна вярнулася ў Беларусь.
Наталлю абвінавачваюць у закліках да санкцый (ч. 3 арт. 361 КК) і грубым парушэнні грамадскага парадку (ч. 1 арт. 342 КК). Яе затрымалі ў жніўні 2023 года пасля вяртання з Польшчы.