Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады і 9 месяцаў. Яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. Апошнюю інфармацыю пра палітвязня родныя Мікалая атрымалі 9 лютага 2023-га году.
У другой палове лістапада сваякі Статкевіча праз «другія рукі» атрымалі пацверджанне, што ён дагэтуль знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі № 13, дзе сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры, то ў камеры штрафнога ізалятару. Яго пазбавілі права на званкі і адзінай на год перадачы і спаткання. За апошні год ягоныя родныя не атрымалі ніводнай вестачкі ад Мікалая.
Жонка палітвязня Марына Адамовіч была затрымана 23 студзеня падчас рэйда на сваякоў палітвязняў. Яе асудзілі за «дробнае хулігнаства» на 15 сутак арышту.
Беларускае Радыё Рацыя