BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алана Гебрэмарыям: «БНР-100 быў для мяне пачаткам маёй актывісцкай дзейнасці»

«БНР-100 быў для мяне пачаткам май актывісцкай дзейнасці». Так успамінае актывістка Заадзіночання беларускіх студэнтаў і былая палітзняволеная Алана Гебрэмарыям.

Потым было затрыманне па «справе студэнтаў» і сустрэча некалькіх Дзён волі ў няволі. Цяпер Алана на свабодзе. Яна падзялілася сваімі думкамі наконт гэтага свята:

– Пра Дзень Волі агулам трэба сказаць, што я люблю яго не толькі таму, што гэта свята еднасці беларусаў, годнасці, свабоды. Разуменне, што мы мацней разам. Што мы вельмі добрыя людзі, якія гатовыя дапамагаць, ахвяраваць. Нягледзчы на ўсе перашкоды якія ёсць, нягледзячы на ўвесь гістарычны кантэкст, на крызіс у рэгіёне, на стомлены агульны стан, мы ўсё роўна трымаемся, мы ўсё роўна ўстаем на ногі.

Цалкам слухайце ніжэй:

Нагадаем, Алана Гебрэмарыям – сябра асноўнага складу Каардынацыйнага савета, «Задзіночаньня беларускіх студэнтаў», актывістка «Моладзевага блоку». Яна была асуджана па так званай «справе студэнтаў» на два з паловай гады калоніі. Алана цалкам адбыла тэрмін.

Беларускае Радыё Рацыя