BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алесь Дзянісаў: Анджэй Пачобут сапраўды для мяне герой

Палітзняволены журналіст Андрэй Пачобут ужо чацвёрты дзень народзінаў сустракае за кратамі. Беларусы і палякі сабраліся вузкім колам ва Усходнім доме, каб павіншаваць завочна Андрэя, пагаварыць пра яго і пажадаць яму і ўсім палітвязням найхутчэйшага вызвалення.

“Гэты мужны чалавек, беларускі герой, свядома ішоў на галгофу і нават гатовы прыняць смерць дзеля свабоды і дэмакратыі роднай Беларусі”, – кажа яго сябра, музыка Алесь Дзянісаў:

Ён сапраўды для мяне герой. Таму што большасць людзей, якія сядзяць зараз у беларускіх турмах, – гэта ўсё ж такі ахвяры. Большасць з іх не ішла на тое, каб доўга сядзець, не ішла на тое, каб іх катавалі. Я ведаю яшчэ некалькі такіх людзей, якія зараз сядзяць, – людзі жалезныя. Анджэй ад самага пачатку рыхтаваліся. Ён мне сказаў: «Саша, ведаеш, праз што прайшлі мае продкі? Ім было значна цяжэй пры Сталіне. А тое, што зараз, – я ўжо гатовы». Ён менавіта быў гатовы, каб нават пайсці на смерць.

Андрэй Пачобут асуджаны да 8 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па надуманых артыкулах. Прашэнне аб памілаванні пісаць адмовіўся.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя