BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Мядзведзеў: З дыскрымінацыяй беларусаў ва Украіне не сутыкаўся

Журналіст з Беларусі Андрэй Мядзведзеў, што жыве ва ўкраінскім Тэрнопалі, асабіста ніколі не сутыкаўся з дыскрымінацыяй з боку жыхароў Украіны ды ўкраінцаў:

У час паўнамаштабнай вайны стаўленне да беларусаў трошкі мянялася ў розных рэгіёнах па-рознаму. Да прыкладу, на захадзе Украіны я не адчуваў ніякага адмоўнага стаўлення, нейкіх выказванняў. У прынцыпе я з гэтым нідзе не сутыкаўся асабіста стасуючыся з украінцамі.

Па словах Андрэя, пра выпадкі дыскрымінацыі ён ведае толькі з правядзення розных беларуска-ўкраінскіх фестываляў:

Я ведаю, напрыклад, што калі некалькі месяцаў таму ў Бучы спрабавалі правесці беларуска-ўкраінскі фестываль дакументальнага кіно, туды прыйшла, у гэты кінатэатра, жанчына, якая ўчыніла там скандал: навошта нам беларускае кіно, з Беларусі заходзілі расейскія войскі ў Бучу і г.д.

Андрэй Мядзведзеў таксама ўдзельнічае ў розных валанцёрскіх праектах ва Украіне, але ў гэтых праектах усе даволі прыязна ставяцца да беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя