BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская чыгунка напічкана сілавікамі

У падраздзяленнях Беларускай чыгункі адбываюцца палітычна матываваныя звальненні і паглыбленыя праверкі патэнцыйных кандыдатаў на працу, паведамляе nn.by.

Па звестках супольнасці чыгуначнікаў Беларусі, кіраўніцтва БЧ нашпігавана выхадцамі з КДБ, МУС і пракуратуры. Падобныя штатныя памочнікі ёсць ва ўсіх аддзяленнях БЧ. Працуюць яны ў якасці намеснікаў начальнікаў аддзяленняў. 

З гэтых прычын супрацоўнікам чыгункі даводзіцца рэгулярна сутыкацца з ідэалагічнай апрацоўкай і звальненнем нелаяльных рэжыму. Пры прыёме на працу кандыдаты праходзяць пільны кантроль па лініі сілавікоў.