BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Батумі: Выбары ў Каардынацыйную раду нецікавыя

Апошнімі днямі прадстаўнікі розных спісаў у незалежных СМІ пачалі прадстаўляць сваіх кандыдатаў у Каардынацыйную раду.

Беларусы, што жывуць у грузінскім Батумі распавялі, ці цікава ім будзе прымаць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду:

– Актыўнасць вельмі карысная. Яна дазваляе нам сапраўды сабраць вельмі розныя меркаванні пра дэмакратычнае асяроддзе, таму што яно сапраўды рознае. І прыйсці да кансэнсусу, гэта сапраўды добрая пляцоўка, напэўна.

Не ўпэўнены ў гэтай ідэі, што менавіта гэтая ідэя, якая цяпер можа нам усім дапамагчы. Я таксама разумею таксама матывацыю арганізатараў КР, хто прымае ўдзел у гэтым працэсе. Неабходна дыяспары аб’ядноўвацца, кансалідавацца і ўсім беларусам. І калі КР будзе адна з тых платформаў, дзе беларусы будуць яднацца, то гэта добра, але я таксама разумею і шмат тых вузкіх месцаў ідэі з КР.

Беларусы Батумі хвалююцца таксама і за тое, ці не акажуцца спісы людзей, што прымалі ўдзел у галасаванні за сяброў Каардынацыйнай рады, у Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя