BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былога палітвязня Рамуальда Улана зноў судзілі за «распаўсюд экстрэмізму»

Як паведамляе @Grodno_grab, судовы працэс адбыўся сёння, 23 красавіка, у судзе Смаргонскага раёну. Ягоны вынік пакуль невядомы.

Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» ў студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 гадоў «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. У мінулым траўні стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.

Пасля выхаду на волю Улана двойчы затрымлівалі — агулам яму прызначылі 10 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).