Гомельскі абласны суд 21 сакавіка вынес рашэнне ў крымінальнай справе, распачатай у дачыненні да былога журналіста-фрылансера Андрэя Толчына.
Суддзя Дзмітрый Казлоў пакараў яго 2 гадамі і 6 месяцамі калоніі па двух артыкулах, за паклёп у дачыненні Лукашэнкі і за “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”.
Толчыну 64 гады, ён пакутуе на шэраг хранічных захворванняў. Да 2020 года супрацоўнічаў з незалежнымі СМІ Беларусі. Былога журналіста затрымалі 27 верасня мінулага года, з таго часу ён знаходзіўся ў гомельскім СІЗА. Як стала вядома Свабодзе, ягоны стан здароўя моцна пагоршыўся.
Андрэй Толчын даглядаў хворую сястру, якая памерла прыкладна за тыдзень-два да ягонага затрымання. Пракурор прасіў для яго 3 гады калоніі.
Беларускае Радыё Рацыя