BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

BYSOL эвакуяваў з Беларусі былую палітзняволеную Крысціну Чаранкову

Актывістка адбыла ўвесь тэрмін зняволення і была эвакуяваная з Беларусі, праз пагрозу паўторнага пераследу, піша @stryzhak. Цяпер яна ў бяспецы.

Дзяўчыне прысудзілі 2,5 года пазбаўлення волі за допісы ў Instagram пра міліцыянтаў — Крысціну абвінавацілі ў «распальванні іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).

На судзе Чаранкова патлумачыла, што ў жніўні 2020 году міліцыя затрымала бацькоў яе мужа, іх білі. Таму яна пачала нэгатыўна ставіцца да сілавікоў.

Напачатку красавіка Крысціна выйшла на волю.

вясна