BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым займаецца ЗБС?

Дапамога ў паступленні на праграму імя Кастуся Каліноўскага, для адлічаных на радзіме беларускіх студэнтаў, прадстаўленне беларускага студэнцтва на міжнароднай арэне, узняцце пытання выплаты стыпендый, юрыдычная падтрымка. Такім чынам цяпер збудаваная праца Задзіночання беларускіх студэнтаў у эміграцыі, – падрабязней распавёў чалец Рады ЗБС Максім Зафранскі:

– Як звычайна, напрыклад, на праграму Каліноўскага паступае сотні людзей. То бок міграцыя працягваецца. Магчыма з-за таго, што дзяржава стварае розныя складанасці, напрыклад, не выдае апастылі ці нешта яшчэ робіць з дакументамі, то гэты працэс трохі прыпыніўся, але не цалкам. То бок людзі ўсё роўна з’язджаюць.

Максім Зафранскі дадаў, што Задзіночанне Беларускіх студэнтаў з’яўляецца часткай Еўрапейскага студэнцкага саюзу. Таму сябры ЗБС цяпер актыўна прымаюць удзел у міжнародных мерапрыемствах.

Беларускае Радыё Рацыя