BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым займаецца беларуская дыяспара ў Швецыі?

Правядзенне акцый салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, культурніцкія імпрэзы, падтрымка Украіны, дапамога з атрыманнем палітычнага прытулку для беларусаў, іх легалізацыя.

Гэта далёка не поўны спіс цяперашніх актыўнасцяў беларусаў у Швецыі, – распавяла валанцёрка Народнай Амбасады Інга Ліндквіст:

— Для нас у Швецыі найважнейшае пытанне — пытанне ўцекачоў нашых. Мы вялі перамовы з урадам шведскім, з міністаркай. У нас выйшаў рэзультат: яны змянілі свае рэкамендацыі для Беларусі.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Беларуска Інга Ліндквіст дадала, што з апошніх культурніцкіх актыўнасцяў беларускай дыяспары ў Швецыі адбыўся канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ды Піта Паўлава.

Беларускае Радыё Рацыя