BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жыве беларуская дыяспара ў Швецыі?

Швецыя

Клуб вывучэння беларускай мовы, правядзенне культурніцкіх мерапрыемстваў, сустрэчы з прадстаўнікамі іншых нацыянальных меншасцяў, якія сутыкаюцца з дыктатурай у сваіх краінах. Пераважна такія актыўнасці беларусаў цяпер можна сустрэць у Швецыі, – распавяла беларуска Ірына Лундгрэн:

— Зараз важна захаваць, як бы, добрае, правільнае стаўленне да ўсяго. Смутак, змагацца са смуткам, як бы, адзін з адным мець зносіны, падтрымліваць адзін аднаго. Гэта вось зараз, я лічу, найважнейшае.

Беларуска Ірына Лундгрэн дадала, што зараз у беларускай дыяспары ў Швецыі сустракаюцца пераважна культурніцкія актыўнасці, паколькі важна захоўваць міжасабовыя сувязі ўнутры беларускай суполкі.

Беларускае Радыё Рацыя