BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень Волі адзначаць у Нью-Ёрку

Канцэртная праграма, віншаванні і святочны абед. Такім чынам пройдзе сёлетні Дзень Волі ў Нью-Ёрку ў ЗША.

Фота: baza.nyc

Асноўныя мерапрыемствы пройдуць 24 сакавіка, – распавёў сакратар Галоўнай управы Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, намеснік галоўнага рэдактара часапісу “Беларус” Міхась Чаропка:

-У асноўным мерапрыемствы будуць адбывацца па Штатах 23 ці 24 сакавіка. У Нью-Ёрку, у Брукліне будзе святкаванне ў Грамадска-культурным цэнтры пры саборы імя св. Кірылы Тураўскага. Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне ладзіць. Будзе ўрачыстая частка, будзе гістарычная лекцыя пра важнасць і значнасць абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. А таксама канцэртная частка з удзелам этна-трыа сям’і Казакоў.

Мерапрыемствы стартуюць а 12-ай гадзіне па адрасе 401 Atlantic Ave Brooklyn, NY, Грамадска-культурны цэнтр пры саборы імя св. Кірылы Тураўскага.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя