12-14 ліпеня ва ўрочышчы Барык каля Гарадка на Падляшшы ўдзельнікаў чакаюць 3 дні жывой музыкі ад вядомых беларускіх музыкаў на вялікай сцэне, спектаклі для дзяцей і дарослых.

Усебеларускі пікнік — можна прыехаць з намётам і карыстацца навакольным лесам або возерам з пляжам непадалёк. Сямейны адпачынак — майстар-класы, чытанні, гульні, заняткі для ўсёй сям’і. Спартовы лагер — унікальная магчымасць правесці актыўна час і пазнаёміцца з нашымі спартоўцамі.
Бізнес-канферэнцыя — дыскусія аб праблемах і магчымасцях рэлкаваных беларускіх бізнесоўцаў і тых, хто хоча заняцца сваёй справай у Еўропе. Кірмаш — беларускія сувеніры і мерч ад любімых і вядомых майстроў. Выстава беларускіх ініцыятыў. А яшчэ вольныя пляцоўкі для тых, хто жадае паказаць сябе.
Фестываль абуджаных «Тutaka» адбудзецца ўжо чацвёрты раз.
Беларускае Радыё Рацыя