BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гарадзенцы патрабуюць патлумачыць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі

Гарадзенцы патрабуюць патлумачыць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі.

Драўляная шыльда на сцяне Новага замка была ўсталяваная ў 1994 годзе, да 200-годдзя паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. У верасні 1794 года ў замку працавала Паўстанцкая парадкавая камісія, у якой браў удзел і сам Касцюшка.

Памяць пра Касцюшку здаўна шануецца і захоўваецца жыхарамі Гародні, адзначылі аўтары петыцыі. Вуліца Касцюшкі існуе ў горадзе каля 100 гадоў, а ў касцёле Францыска Ксаверыя размешчаныя дзве памятныя дошкі.

“Мы лічым, што дэмантаж дошкі негатыўна ўплывае на турыстычны патэнцыял Гародні, абядняе нашую гісторыю, ідзе ў разрэз з прынятымі канцэпцыямі развіцця турызму і гасціннасці Беларусі”, — напісалі аўтары звароту. Подпісы збіраюць да 8 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя