BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Грамадзяне Ізраіля вярнуліся да звычайнага жыцця

Толькі абмежаваная колькасць людзей ведае, якім будзе адказ з боку Ізраіля Ірану.

Грамадзяне ізраільскай дзяржавы пакуль вярнуліся да звычайнага жыцця, выключэннем стаў панядзелак, 15 красавіка, – распавяла грамадзянка Беларусі і Ізраіля Таццяна Тур:

У прынцыпе мы ўжо даўно вярнуліся ў звычайнае русла. Было некалькі дзён, калі дзеці не хадзілі ў школу, а заняткі ва ўніверсітэтах часова спыніліся. Але гэта ўжо вярнулася ў звычайнае русла.

Ізраільскае кіраўніцтва ўжо вызначылася з тым, што ў адносінах да Ірана ўсё ж будуць прадпрынятыя адказныя меры на іранскую атаку ў ноч з 13 на 14 красавіка. Але дата трымаецца ў сакрэце.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя