Дзень Волі – 2024. На канале гомельскага ГУБАЗіК выпадкова апублікавалі паведамленне. З яго вынікае, што менавіта гэтай сілавой структуры даручана адсочваць акцыі да Дня Волі — як у Беларусі, гэтак і за мяжой.
Выдалены допіс з канала ГУБАЗіК. Фота: tgstat
Згодна з інфармацыяй ад кіраўніка «Байпола» Аляксандра Азарава, адказны за гэта Артур Гайко. Ён стаў вядомы пасля скандалу з Чорнай кнігай Беларусі. Выявілася, што сілавік фактычна кіраваў ёй цягам дзевяці месяцаў і ўцёрся ў давер да самых розных колаў дэмакратычнай апазіцыі. Праз яго на розныя тэрміны патрапілі за краты дзясяткі, калі не сотні, людзей.
Пасля выкрыцця Гайко пайшоў на павышэнне і атрымаў званне капітана. Цяпер ён кіраўнік аднаго з аддзелаў ГУБАЗіК.
Артур Гайко. Фота: АНТ
Беларускае Радыё Рацыя