BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ізраільскі наступ на Сектар Газа можа пачацца ўжо на наступным тыдні

This image has an empty alt attribute; its file name is image-2-23-1024x683.jpg

Наступ ізраільскіх вайскоўцаў на Рафех у Сектары Газа можа пачацца ўжо на наступным тыдні. Мяркуецца, што там знаходзіцца частка кіраўніцтва ХАМАС, а таксама могуць быць скрадзеныя ізраільскія закладнікі, – распавяла грамадзянка Беларусі і Ізраіля, спявачка, выкладніца ангельскай мовы Маргарыта Зільберман:

— На поўдні пакуль абстаноўка ціхая, яны ўсё яшчэ працягваюць абараняць і спрабаваць наладзіць нейкі кантакт з Газай, каб забраць закладнікаў. У гэтым плане пакуль ніякага прагрэсу няма. На гэты момант мы чакаем, што Ізраіль усё ж адкажа на беспрэцэдэнтную атаку Ірана. Якім чынам гэта будзе зроблена, пакуль незразумела. Хутчэй за ўсё адбудзецца неяк, бо без адказу гэта дакладна не застанецца.

Палестына-ізраільскі канфлікт пачаўся 7 кастрычніка з тэрарыстычнай атакі ХАМАС на ізраільскай зямлі. Сёння канфлікт на Бліжнім Усходзе пашыраецца на мяжы з Ліванам з Хізбалой ды з Іранам.

Беларускае Радыё Рацыя