Яшчэ двух гарадзенцаў будуць судзіць завочна за нібыта “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”. Гаворка ідзе пра кіраўніка беластоцкага фонда “Акно на Усход” Паўла Міцкевіча, які даўно жыве ў Польшчы, і палітычнага эмігранта Дзяніса Чашчэвіка.
Раней стала вядома пра спецвытворчасць у дачыненні да гарадзенскага праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча, краязнаўцы і журналіста Алеся Кіркевіча, выконваючага абавязкі кіраўніка Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова, актывіста Сяргея Верамеенкі. Усе яны знаходзяцца па-за межамі Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя