BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Канстанцін Мужаў распавёў навошта надзеў вядро на галаву

Разынкай апошняй акцыі беларусаў Варшавы стаў перформанс беларускага мастака Канстанціна Мужава пад назвай «Чугун». Праўда, замест чугуноў былі ўжыты вёдры. Адно з якіх у мастака было надзета на галаву, з дзесятак стаяла перад ім. Невідушчы босы мастак з цяжкасцю поўз, натыкаючыся на вёдры, пакуль не садраў вядро з галавы.

Але далей ён патрапіў у вёдры нагамі і хада стала не на шмат лягчэй. Гэта зрэз нашага грамадства, кажа Канстанцін Мужаў.

– Гэта метафара, алегорыя таго, што адбываецца: ты зняў адно вядро з галавы, але ісці цяжка, бо ідзеш невядома куды, невядома як. Неяк няёмка, складана. А ў 2020 годзе яны вядро знялі і ішлі хто як, па-рознаму. Я яшчэ доўга ішоў.

Цалкам размова:

Мастак Канстанцін Мужаў вядомы ў Беларусі сваімі мінімалістычнымі скульптурамі і перформансамі. Ён сутыкае цялеснае і сацыяльнае. Беларуская прэса пісала, што «у мастацтве ён атрымлівае сваё выражэнне: непрыманне рамак, абмежаванняў, старонніх правіл. У нашым кансерватыўным арт-асяродку такія якасці неабходныя як паветра».

YouTube player

Беларускае Радыё Рацыя