BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Карына Салавей: Кепска, што ўрокі Чарнобыля ў Беларусі забытыя

Кожны год 19-26 красавіка Экадом праводзіць Чарнобыльскі тыдзень, мэта якога — расказаць пра наступствы аварыі на ЧАЭС, якія нікуды не падзеліся, і прапанаваць альтэрнатыву ядзернаму шляху. У гэтыя дні Экадом традыцыйна ініцыіруе адукацыйныя, культурніцкія і палітычныя мерапрыемствы, інфакампанію разам з партнёрамі і СМІ.

Мы пагутарылі з менэджэркай грамадскага аб’яднання „Экадом” Карынай Салавей пра тое, што запланавана падчас сёлетняга Чарнобыльскага тыдня беларусамі ў выгнанні; ці будуць падобныя мерпрыемствы ў Беларусі; і якія перспектывы ў краіны ў сферы атамнай энэргетыкі і ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС:

РР: Сёлета пройдзе «Чарнобыльскі тыдзень», і што вядома? Бо большасць мерапрыемстваў, здаецца, пройдзе офлайн.

– Сёлета івэнты і мерапрыемствы «Чарнобыльскага тыдня» пройдуць з 19 па 26 красавіка па розных краінах свету, дзе ёсць шмат беларусаў і беларусак. Усе падзеі і івэнты будуць сабраныя на сайце, дзе можна будзе праглядзець, ці адбываецца нешта ў канкрэтным горадзе. Гэта пакуль будзе па-за межамі Беларусі на жаль. Самыя знакавыя падзеі магу пералічыць: гэта ў Вільні, Варшаве і Берліне мы ладзім кінапрагляд якаснага фестывальнага кіно «Чарнобыльскія бабулі». Мы набылі аўтарскія правы для масавых паказаў, заклікаем туды. Але трэба рэгістрацыя.

На сайце можна будзе праглядзець форму і зарэгістравацца, бо колькасць месцаў абмежаваная. Потым у Варшаве будзе некалькі івэнтаў: чытка маналогаў Дзеда-барадзеда ў Старамейскім доме культуры. Чытка маналогаў са спектаклем «Мора Крысціны». Таксама падзеі будуць адбывацца і ў Познані, Тбілісі, Кракаве, і іншых гарадах. Таму звяртаю вашую ўвагу, што калі хочаце далучыцца – калі ласка завітвайце на наш сайт і глядзіце там праграму івэнтаў.

І мы хочам гэтым тыднем звярнуць увагу, што шлях у Беларусі можа быць бяз’ядзерным, і мае быць такім, мусіць быць такі. Таму варта не толькі адмовіцца ад дзеючай БелАЭС, але і будаўніцтва новых. Такія планы ўжо вядуцца і размовы. І мы лічым, што для Беларусі, як і для іншых краінаў, ёсць патэнцыял для бяспечнага бяз’ядзернага развіцця з выкарыстаннем сучасных тэхналогій абнаўляльнай устойлівай энергетыкі.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

З “Госцяй Рацыі» – менеджэркай грамадскага аб’яднання „Экадом” Карынай Салавей, камунікавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя