«Сайт, кацельны цэх, пошты, базы дадзеных, камп’ютары, серверы, дакументазварот — гэта толькі малая частка нашых магчымасцяў. Калі рэпрэсіі не будуць спыненыя, задзейнічаем больш», — адзначаюць «Кіберпартызаны», нагадваючы, што на сумленні кіраўніцтва «Гродна Азота» чатыры гады запалохванняў, рэпрэсій і звальненняў па палітычных матывах.
Хакеры заявілі, што зашыфравалі ўнутраную пошту і дакументаабарот на працоўных камп’ютарах, знішчылі бэкапы базы дадзеных, сервераў, пошты і дакументазвароту, а таксама ўзламалі сістэмы аховы і камеры назірання. «Каб аднавіць дадзеныя, прыйдзецца дыктатару вызваліць усіх палітвязняў «Гродна Азота» і 75 палітвязняў з найгоршым станам здароўя», — гаворыцца ў заяве групы хакераў.
Таксама гэтую акцыю «Кіберпартызаны» просяць успрымаць як папярэджанне для кіраўніцтва іншых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый.
Беларускае Радыё Рацыя