BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Летась у Беларусі выяўлена 1276 хворых на сухоты

Пра гэта аведамілі ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры пульманалогіі і фтызіятрыі. Паводле медыкаў у апошнія дзесяць гадоў назіраецца істотнае зніжэнне гэтага інфекцыйнага захворвання ў краіне. Але выклікі ўся роўна застаюцца.

Перадусім праблемы сухотаў у тым, што хвароба на першых стадыях не выклікае турботу ў пацыентаў, – адзначае лекар:

— Раннія формы туберкулёзу, яны клінічна ніяк не праяўляюцца. Стомленасць, нейкі катар, падкашліванне, сезонныя захворванні. І мы ж вельмі хутка зараз жывем, працы вельмі шмат, некалі на сябе звяртаць увагу.
І таму, калі чалавек, напрыклад, сходзіць зрабіць флюараграфію, і мы там знойдзем захворванне ў малой форме, то яму ёсць шанец вылечыцца значна хутчэй, без усялякіх пабочных змен, без аператыўнага лячэння, без індывідуалізацыі і іншых не патрэбных рэчаў.

Лекар дадае, што паводле рэкамендацый медыкаў, кожны грамадзянін ва ўзросце ад 18 гадоў, павінен раз на год праходзіць флюараграфічнае абследаванне на сухоты.

Беларускае Радыё Рацыя