Мінздароўя ўдакладніла колькасць пацярпелых у ДТЗ на Смілавіцкім тракцеінфармацыі, у бальніцы Менска і Менскай вобласці з траўмамі трапілі 43 чалавекі.

Брыгады хуткай меддапамогі даставілі больш за 30 пацярпелых, тром пасажырам аказана дапамога на месцы ДТЗ, яшчэ некалькі чалавек прыбылі ў бальніцы самастойна. Усяго было задзейнічана 8 брыгад хуткай меддапамогі. Па выніку восем чалавек застаюцца ў бальніцах, двум з іх правялі аперацыі. Астатнія будуць лячыцца ў амбулаторных умовах.

Сёння раніцай на Смілавіцкім тракце за Менскам маршрутны аўтобус МАЗ урэзаўся ў грузавую машыну Volvo, што стаяла на абочыне дарогі.
Беларускае Радыё Рацыя