BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мужчынам прызыўнога ўзросту плануюць забараніць выязджаць за мяжу

Ініцыятыва былых сілавікоў BelPol заявіла пра падрыхтоўку адмысловых захадаў у Рэспубліцы Беларусь. BelPol адзначае, што ўлады «рыхтуюцца да ўвядзення чарговых абмежаванняў правоў і свабод грамадзян» Беларусі.

«Паводле інфармацыі, якая паступіла ад некалькіх надзейных крыніц, рэжым, прыкрываючыся інтарэсамі нацыянальнай бяспекі, збіраецца ўвесці забарону на выезд за межы Беларусі ўсім грамадзянам, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую вайсковую службу».

У адпаведнасці з артыкулам 30 Закона «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», прызыву на тэрміновую службу падлягаюць грамадзяне мужчынскага полу ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў, якія знаходзяцца або абавязаныя знаходзіцца на вайсковым уліку і не знаходзяцца ў запасе, прыгадвае БелПол.

З улікам таго, што ў Беларусі штогод аб’яўляюцца два прызывы — вясновы і восеньскі, і мерапрыемствы па прызыве доўжацца каля чатырох месяцаў, мужчынам прызыўнога ўзросту выезд за межы Беларусі будзе забаронены на працягу васьмі месяцаў за год, сцвярджаюць у BelPol.