BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Яўгена Вільскага пачалі спецвытворчасць

Спецыяльную вытворчасць у Беларусі 15 сакавіка распачалі і на выконваючага абавязкі старшыні партыі БСДП “Народная Грамада” Яўгена Вільскага. Яго будуць завочна судзіць па частцы 1 артыкула 357 Крымінальнага кодэкса Беларусі (змова з мэтай захопу ўлады), частцы 3 арт.361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), ч.2 арт.361-4 (садзенічанне экстрэмісцкай дзейнасці паўторна).

І хоць Яўген Вільскі родам з Віцебшчыны і ўжо некалькі год жыве за мяжой, але палітыку ўлады Беларусі прапануюць чамусьці з’явіцца ў Следчы камітэт па Берасцейскай вобласці, што яго вельмі здзівіла:

-Гэта прызнанне заслуг. Апынуцца ў цудоўнай кампаніі – гэта заўсёды прыемна. Толькі гэта ўсё зацягнулася, яны са спазненнем працуюць. Проста я ніколі не лазіў па гэтых спісках. Яны мне ўсё шлюць і шлюць, а я і не ведаў бы. У  мяне няма да гэтага цікавасці.

РР: То бок, вы нават і не сочыце, а займаецеся сваёй справаю. На каго крымінальныя справы вешаюць і на вас асабіста, вас гэта не асабліва кранае?

-Адназначна я ў Беларусь не збіраюся, пакуль гэта ўсё не зменіцца, таму няма вялікай розніцы, што там яны робяць. Хай займаюцца сваімі цацкамі, калі ім гэта падабаецца.

На сёння ўлады распачалі спецыяльную вытворчасць ужо на 86 беларускіх палітыкаў, грамадскіх актывістаў і журналістаў. І гэты спіс будзе папаўняцца, бо вядома яшчэ пра некаторыя выпадкі назапашвання матэрыялаў і допытаў сведкаў па крымінальных справах іншых беларускіх актывістаў і журналістаў.

Беларускае Радыё Рацыя