У Беларусі сёння праходзіць рэспубліканскі суботнік. Некаторыя прадпрыемствы вырашылі падысці да гэтага мерапрыемства крэатыўна, піша Sputnik.
Дырэктару “Гомельскага завода ліцця і нармаляў” Андрэю Кузняцову прыйшла ідэя правесці суботнік з акцэнтам на гісторыю.
На прадпрыемстве вырашылі ўзнавіць момант, калі на першы Усерасейскі суботнік выйшаў Ленін, дапамагаючы прыбіраць бярвенні з тэрыторыі Крамля. Лічыцца, што менавіта гэта падзея і вызначыла далейшы лёс суботнікаў у СССР.
Таксама на суботнік у Гомелі выйшаў Сталін, ролю якога выканаў майстар бюро тэхнічнага кантролю Аляксандр Данюшкін. У кузаве рарытэтнага грузавіка Сталін праехаў па цэнтральнай вуліцы Гомеля, заклікаючы працоўных да дысцыпліны і парадку.