Выйшаў на волю Андрэй Дзмітрыеў.
Лідар «Гавары праўду» і кандыдат у прэзідэнты 2020 году адседзеў прысуджаныя яму паўтара года калоніі. Яго прызналі вінаватым у нібыта арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Пазней Дзмітрыеў быў унесены ў «спіс экстрэмістаў». Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Дзмітрыеў адбываў свой тэрмін у папраўчай калоніі №3 пад Віцебскам. Там ён працаваў на ачыстцы дроту ад ізаляцыі, а ў вольны час вывучаў іспанскую мову. Пакуль знаходзіўся ў зняволенні, у яго памерла маці. Блізкія паведамляюць, што Андрэй Дзмітрыеў адчувае сябе нармальна і «перадае прывітанне ўсім сябрам і знаёмым людзям, якія за яго перажывалі». Ад каментароў пакуль адмаўляецца.
Беларускае Радыё Рацыя