BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На волю выйшлі тры палітвязні, асуджаныя за пратэсты жніўня 2020-га ў Брэсце

На волю выйшлі тры палітвязні, асуджаныя за пратэсты жніўня 2020-га ў Брэсце. Яны цалкам адбылі свае тэрміны, паведамляюць праваабаронцы. Андрэй Тарасавец, Максім Імхавік і Іван Пацяйчук былі за кратамі з ліпеня 2021 года.

Палітвязняў асудзілі 12 ліпеня 2021 года да трох гадоў калоніі па справе аб “масавых беспарадках” у Брэсце 10 жніўня 2020-га. Пасля прысуду хлопцаў узялі пад варту ў зале суда. На момант прысуду Імхавік і Пацяйчук былі непаўнагадовыя, таму адбывалі пакаранне ў бабруйскай выхаваўчай калоніі.